Папаўненне ў трэнерскім штабе БАТЭ

8 января 2020
Новы галоўны трэнер барысаўскага БАТЭ Кірыл Альшэўскі вызначыўся са сваім штабам. Старшым трэнерам застанецца Аляксандр Лісоўскі, як і настаўнік варатароў Андрэй Дрозд. Навічкамі стануць Дзмітрый Ліхтаровіч, які трэніраваў дубль жоўта-сініх, Яўген Чарнухін з Віцебска і трэнер-аналітык з Сербіі Лука Еўтавіч. Нагадаем, у канцы мінулага года Альшэўскі змяніў на пасадзе настаўніка барысаўчан Аляксея Багу.