Інавацыйныя тэхналогіі ў адукацыі абмеркавалі на прыкладзе Беларуска-Расійскага ўніверсітэта

3 марта 2021
Інавацыйныя тэхналогіі ў адукацыі і падрыхтоўка спецыялістаў высокага ўзроўню для рэальнага сектара эканомікі. Такія задачы пастаўлены перад ВНУ краіны на будучую пяцігодку. На прыкладзе Беларуска-Расійскага ўніверсітэта ў Магілёве педкалектыў, студэнты з удзелам віцэ-прэм'ера Ігара Петрышэнкі абмеркавалі патэнцыял ВНУ. З кожным годам тут усё больш адыходзяць ад профільнасці, рыхтуюць інжынераў не толькі для галіны машынабудавання, але і будаўніцтва, энергетыкі, тэлекамунікацый, штогод дадаючы па некалькі спецыяльнасцей і лабараторый.

Сёння ў БРУ навучаюцца звыш 11 тысяч студэнтаў па амаль трох дзясятках спецыяльнасцей. Прычым не толькі з Беларусі і Расіі. У цэлым з 20 краін. Сёлета ВНУ адзначыць 60-годдзе.