Інфармацыя Міністэрства аховы здароўя: 1120 пацыентаў з COVID-19 выздаравелі

24 апреля 2020
У Беларусі выздаравелі і выпісаны 1120 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

Са станоўчым тэстам на вірус зарэгістраваны 8773 чалавекі. Усяго праведзена 130 тысяч 824 тэсты. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі нашай краіны памерлі 63 пацыенты з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.