Індыйскія сланіхі Лаксмі і Тыч радуюць мінчан у парку Горкага

8 мая 2013

Артысты прыехалі з Германіі і да сярэдзіны ліпеня будуць выступаць на арэне Белдзяржцырка. Зараз жывёлы адпрацоўваюць новыя элементы праграмы і да свята прыводзяць у парадак свой выгляд. Станіслаў Ліпскі дапамог выкупацца трохтонным  жывёлам.


 


Індыйскія сланіхі Лаксмі і Тыч у свае 44 усё гэтак жа неабыякавыя да  салодкага. Акрамя цукру, вельмі любяць яблыкі і моркву. За суткі на дваіх з'ядаюць каля 100 кілаграмаў  гародніны і зеляніны.


Крысціян Гернер,  дрэсіроўшчык (Германія): Гэтых сланоў я ведаю з дзяцінства - мой бацька стаў іх дрэсіраваць, калі ім было па два гады, зараз я з братам працягваю сямейную традыцыю.  З выступленнямі мы ўжо аб'ехалі ўсю Еўропу - 1 чэрвеня прэм'ера нашай праграмы ў Мінску.


У залежнасці ад умоў надвор’я сланы выпіваюць ад 100 да 300 літраў вады за дзень. У прыродных умовах любяць прымаць душ, паліваючы сябе з дапамогай свайго хобата. У цырку ж тэхніка дапамагае расслабіцца.


Сланы адны з нешматлікіх жывёл, якія могуць усміхацца. І зараз яны вельмі шчаслівыя, таму што ў такое надвор'е, а за акном плюс 22, для іх халодная вада - як бальзам на душу.


Лаксмі і Тыч ужо даўно сталі членамі сям'і: не толькі прыглядаюць  за дзецьмі, а іх у сям'і  пяць, але і забаўляюць іх, як жывы атракцыён.


Крысціян Гернер,  дрэсіроўшчык (Германія): Сланы, як і ўсе жывёлы, дрэсіроўцы паддаюцца толькі ў першыя 2  - 3 гады жыцця. Зараз ведаюць больш за 2 дзясяткі каманд. Яны вельмі разумныя.


А вось што датычыцца адпачынку, то Лаксмі і Тыч спяць усяго  каля пяці гадзін  дзень, з іх лежучы - не больш за тры.


Крысціян Гернер,  дрэсіроўшчык (Германія): Асаблівасці цыркуляцыі крыві ў арганізме, а таксама  вялікая вага, проста фізічна не дазваляюць ім спаць менавіта лежучы больш.


На арэну Белдзяржцырка Крысціян са сваімі падапечнымі выйдзе 1 чэрвеня і да 15 ліпеня будзе радаваць мінчан і на манежы, і на набярэжнай Свіслачы.