Ігумення Гаўрыіла ў праекце "Беларуская Super жанчына"

23 февраля 2021
Сёння ўвечар новая серыя сумеснага праекта трох нацыянальных каналаў і Беларускага саюза жанчын "Беларуская Super жанчына". Гэтым разам галоўнай гераіняй стане настаяцельніца Гродзенскага Свята-Нараджэння-Багародзічнага стаўрапігіяльнага жаночага манастыра ігумення Гаўрыіла. Медсястра, якая прысвяціла сябе духоўнасці. Сваю місію яна бачыць у адраджэнні святынь і абіцелей Беларусі. Ігумення Гаўрыіла падзеліцца цяжарам послуху і распавядзе пра свае будні.

7 хвілін пра моцных і жаноцкіх, крэатыўных і годных самых высокіх пахвал, якія ідуць па жыцці з верай у людзей, дабрыню і адзінства. "Беларуская Super жанчына" - глядзіце адразу пасля "Панарамы" на "Беларусь 1".