Ігар Шуневіч сёння прадставіў асабоваму складу новага начальніка мінскай міліцыі

27 ноября 2017

Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч сёння прадставіў асабоваму складу новага начальніка мінскай міліцыі Сяргея Дарошку. Кіраўнік ведамства адзначыў, што сталічны рэгіён - гэта ўчастак працы з асаблівымі ўмовамі і сур'ёзнай нагрузкай, а значыць павышанымі патрабаваннямі для асабовага складу. Нагадаем, генерал-маёр міліцыі Сяргей Дарошка прызначаны кіраўніком ГУУС Мінгарвыканкама на мінулым тыдні. Раней ён узначальваў Дэпартамент выканання пакаранняў МУС Беларусі.