Ігар Сергеенка сустрэўся з прадстаўнікамі прадпрыемстваў чыгуначнай галіны ў Асіповічах

24 марта 2021
Важна захаваць дасягненні суверэннай Беларусі і гістарычную памяць нашага народа. Такое меркаванне сёння выказаў Ігар Сергеенка падчас сустрэчы з прадстаўнікамі прадпрыемстваў чыгуначнай галіны ў Асіповічах. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта падкрэсліў: зараз у інфармацыйнай прасторы ёсць жорсткае супрацьстаянне. І тут важна не паддавацца на правакацыі. Ва ўсім свеце ідзе працэс дыскрэдытацыі ўлады і спроба выставіць героямі тых, хто хоча дэстабілізаваць сітуацыю. 

Адзначым, Адміністрацыя Прэзідэнта працягвае планавыя выязныя прыёмы грамадзян у рэгіёнах. Такія асабістыя зносіны з працоўнымі калектывамі лепш дапамагаюць унікаць у праблемы на месцах. Гаварылі тут і пра пандэмію, і пра вытворчасць беларускай вакцыны. Летась COVID унёс свае карэкціроўкі ў працу Беларускай чыгункі. Нягледзячы на пэўныя страты з-за зніжэння колькасці перавозак, у першую чаргу пасажырскіх, калектыў выстаяў і працягвае працаваць. Сёння ў галіне толькі па Магілёўскай вобласці працуе 10 тысяч чалавек, з іх больш чым 3 тысячы ў Асіповіцкім раёне.

Пасля сустрэчы з працоўнымі калектывамі прайшоў і асабісты прыём грамадзян. Гучалі пытанні паляпшэння жыллёвых умоў, працаўладкавання, годнай аплаты працы і нават аб арганізацыі новага маршруту руху аўтатранспарту. Дарэчы, ніводны зварот не застанецца без увагі.