І. Петрышэнка: Прафарыентацыя старшакласнікаў - прыярытэтная задача сярэдняй адукацыі

16 февраля 2021
Прафарыентацыя старшакласнікаў - прыярытэтная задача сярэдняй  адукацыі, а прадпрыемствы рэгіёнаў павінны бачыць будучых спецыялістаў ужо сярод школьнікаў. Аб гэтым гаварылі падчас рабочай паездкі намесніка прэм'ер-міністра Ігара Петрышэнкі ў Свіслацкі раён. У мясцовых школах створаная матэрыяльна-тэхнічная база, у тым ліку і ў класах, накіраваных на прафесійную арыентацыю і падрыхтоўку вучняў. Гімназія, спартыўная школа і школа мастацтваў ствараюць умовы для творчага і інтэлектуальнага развіцця, вольнага часу, забяспечваюць выкананне стандартаў у адукацыі. Асаблівая ўвага - мэтавай падрыхтоўцы вучняў для таго, каб, адвучыўшыся ў ВНУ, маладыя спецыялісты  вярталіся працаваць у рэгіён.

Ігар Петрышэнка, намеснік прэм'ер-міністра Беларусі: "Прадпрыемствы і арганізацыі, якія знаходзяцца на тэрыторыі раёна, павінны бачыць сваіх будучых спецыялістаў у гэтых вучнях, якія заканчваюць школу. Яны павінны іх весці і дапамагаць у прафесійным станаўленні, як маладых спецыялістаў, якія пасля заканчэння сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў і ВНУ прыехалі сюды. І яны павінны і рабочае месца належнае даць, і камфортныя ўмовы пражывання зрабіць".

Сацыяльнаму аспекту ў краіне надаецца павышаная ўвага, і Свіслацкі раён - не выключэнне. У найбліжэйшы час тут плануюць не толькі актыўна будаваць арэнднае жыллё, але і перабудоўваць пад яго пустуючыя будынкі ў райцэнтры і аграгарадках.