Густы туман у Мінску - вадзіцелям рэкамендуюць быць вельмі асцярожнымі

25 октября 2022
Мінск накрыў густы туман. Перамяшчэнне ў горадзе і за яго межамі ўскладнена. На сталічных дарогах крытычна зніжана бачнасць. Вадзіцелям рэкамендуюць быць вельмі асцярожнымі  і па магчымасці адмовіцца ад паездкі на машыне. За рулём жа  трэба зніжаць хуткасць, сачыць за бакавым інтэрвалам, трымаць максімальную дыстанцыю і карыстацца супрацьтуманнымі фарамі, каб не справакаваць ДТЗ і паспець своечасова спыніцца. На працу Нацыянальнага аэрапорта Мінск густы туман не паўплываў.