Гуманітарны груз з Кітая дастаўлены ў Беларусь

14 мая 2020
Дапамога беларускаму боку з Кітая. Напярэдадні ў Мінск даставілі гуманітарны груз. Гэта ўжо трэці самалёт з Паднябеснай. На борце - парадку 15 тон вырабаў. У складзе зборны груз - гуманітарная дапамога і прадукцыя, якую закупілі беларускія кампаніі па запросе Міністэрства аховы здароўя. Апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх, тэст-сістэмы, ахоўныя сродкі, а таксама аўталінія па вытворчасці масак. 

За тры апошнія месяцы гэтага года з Кітая ў Беларусь было накіравана больш як 90 тон розных вырабаў. Яркі прыклад гуманітарнага ўзаемадзеяння. Нагадаем, у канцы студзеня, у разгар эпідэміі каранавіруса ў КНР, наша краіна адправіла туды два самалёты з дапамогай - лекамі, маскамі, халатамі, пальчаткамі і сродкі дэзінфекцыі.