Губернатар Мінскай вобласці сёння ў Валожыне правёў выязны прыём грамадзян

15 октября 2014
Як аказалася, самае актуальнае пытанне - дарогі. Таксама гараджане спрабавалі вырашыць праблемы правядзення электрычнасці і газу. Усяго ж на прыёме грамадзян кіраўнік вобласці разгледзеў з дзясятак асабістых пытанняў. Многія з іх вырашаліся адразу ў кабінеце. І наадварот - рашэнне некаторых не залежала ад губернатара цэнтральнага рэгіёна.
Дарэчы, як заўважылі спецыялісты, большасць праблем, з якімі сёння жыхары Валожынскага раёна прыйшлі да губернатара, магчыма вырашыць не толькі на мясцовым узроўні, але і на асабістым.