Графік работы грамадскага транспарту на зімовыя святы

20 декабря 2017

Мінскае метро будзе працаваць па графіку выхаднога дня. Метрапалітэн у святочныя дні (з 23 па 25 ​​снежня, а таксама 30 снежня і 2 студзеня) будзе закрывацца ў 0 гадзін 40 хвілін. Акрамя таго, 31 снежня пасля 19-ці гадзін інтэрвал руху цягнікоў складзе 6 хвілін. Апошнія адпраўленні з канцавых станцый - у 4 гадзіны 3 хвіліны. Выключэнне - станцыі "Няміга", "Кастрычніцкая" і "Фрунзенская". Іх закрыццё запланавана на 15 хвілін пазней. 1 і 2 студзеня метро адкрыецца а палове на шостую раніцы. У выпадку павелічэння пасажырапатоку ў падземцы прадугледжаны дадатковыя цягнікі.