Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і галоўнае ўпраўленне па адукацыі Мінаблвыканкама падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве

5 октября 2021

Анлайн-чытанні і мастацкія квесты, навуковыя канферэнцыі і майстар-класы па стварэнні кніг. Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і галоўнае ўпраўленне па адукацыі Мінаблвыканкама сёння падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве. Так, школьнікі цэнтральнага рэгіёна змогуць паглыблена, у інтэрактыўнай форме даследаваць спадчыну вядомых пісьменнікаў. У сваю ж чаргу для настаўнікаў і навуковых супрацоўнікаў гэта абмен вопытам і матэрыяламі. Запланаваны сустрэчы з аўтарамі і майстрамі народнай творчасці. 

Аўтографы беларускіх пісьменнікаў, рукапісныя кнігі і старадрукі - зараз фонды музея налічваюць больш за 60 тысяч экспанатаў. Установа адна з найбуйнейшых у нашай краіне, у складзе некалькі філіялаў. Сярод іх літаратурныя музеі Максіма Багдановіча, Петруся Броўкі і Кузьмы Чорнага.