Дзяржаўная палітыка краіны за найбліжэйшыя гады застанецца сацыяльна-арыентаванай

8 декабря 2016

Гэта сёння журналістам расказала намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Наталля Качанава. Яна прыняла ўдзел у семінары-нарадзе па актуальных пытаннях сацыяльнай сферы. Прысутнічалі таксама намеснікі старшынь выканкамаў Гомельскай вобласці і кіраўнікі міністэрстваў. На прыкладзе аб'ектаў культуры, спорту і аховы здароўя Гомельскай вобласці была дадзеная ацэнка дасягненняў у развіцці сацыяльнай сферы, а таксама названыя актуальныя праблемы. Адна з іх - замацаванне маладых  спецыялістаў на месцах.
Наталля Качанава прыняла ўдзел і ў пасяджэнні Рэспубліканскага міжведамаснага савета па праблемах інвалідаў. Абмяркоўваліся  працаўладкаванне і рэалізацыя канвенцыі аб правах людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.