Дзяржсакратарыят Савета бяспекі праводзіць праверку Узброеных Сіл Беларусі

12 марта 2018

Дзяржсакратарыят Савета бяспекі ў адпаведнасці з даручэннем Прэзідэнта праводзіць праверку Узброеных Сіл Беларусі. Яна носіць комплексны характар і ахоплівае найбольш важныя пытанні баявой гатоўнасці і паўсядзённай дзейнасці арміі. Акрамя ацэнкі розных падраздзяленняў і родаў войскаў, пройдуць і вучэнні з баявой стральбой - у гэты перыяд з запасу будуць прызваныя да 2 тысяч ваеннаабавязаных.

Станіслаў Зась, Дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі:

"Задача стаіць адна - рэальна ацаніць магчымасць нашых Узброеных Сіл і здольнасць выконваць свае задачы. У той абстаноўцы ваенна-палітычнай, у якой мы з вамі знаходзімся і аб якой гаварылася на мінулым пасяджэнні Савета бяспекі, як мінімум мы павінны трымаць порах сухім, а па-другое, быць упэўненымі, што нашы Узброеныя Сілы здольныя выканаць тыя задачы, якія ім прызначаныя".

Асаблівая ўвага ацэнцы магчымасцяў ВПС і войскаў СПА па прыкрыцці адміністрацыйна-прамысловых раёнаў і прадухіленні актаў паветранага тэрарызму, а таксама воінскай дысцыпліне ў войсках.