Дзяржкантроль праверыў рыбаводчую галіну

4 июля 2016

Вынікі аказаліся далёка не пазітыўнымі. Даступная і недарагая фарэль, асетр і чорная ікра аказаліся толькі ў тэорыі. У рэальнасці рыба даражэйшая за мяса. У выніку рост спажывецкага попыту павялічыўся за кошт імпарту, у той час як нашы вытворцы засталіся ні з чым. У сітуацыі разбіраўся Аляксандр Смірноў.

Леанід Анфімаў калегію дзяржкантролю пачаў даволі жорстка. Дзяржаўная праграма па рыбалоўстве аказалася праваленай. Праверка апошніх пяці гадоў працы галіны паказала адмоўны вынік.

Аляксандр Раманоўскі, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення КДК Беларусі: "Перад рыбаводамі была пастаўлена задача - пабудаваць 16 сучасных комплексаў па развядзенні каштоўных парод рыб. Гэта заданне таксама правалена - пабудавана толькі 6 комплексаў. Хачу адзначыць, што ў Бярозоўскім раёне такі комплекс быў пабудаваны, але з 2012 года не працуе, а толькі галаўны боль для дзяржавы. Укладзены 6 мільёнаў долараў інвестыцый і толку няма".

І вось адзін з прыкладаў. Гэта Рэспубліканскі селекцыйна-племянны цэнтр Інстытута рыбнай гаспадаркі. Нягледзячы на гучную назву, багацця ў Ізабеліне не назіраецца. У 2013 годзе, згодна з дзяржпраграмай, планаваўся запуск найноўшага сучаснага цэха. Ён павінен быў забяспечваць усе рыбгасы краіны малькамі каштоўных відаў рыб.

Ужо ў 2015 па плане павінны былі здабываць 300 тон фарэлі за год. Але ў Вілейцы работы наогул не пачаты. У Ізабеліне мадэрнізацыя знаходзіцца ў падвешаным стане. У бягучым сезоне плануюць уліць яшчэ мільярд рублёў і дабіць даўгабуд.

Вынікі праверкі ўсёй галіны несуцяшальныя. Знешняе сальда па гандлі рыбай адмоўнае з дэфіцытам 100 мільёнаў долараў. Здабыча і рэалізацыя ўласных дароў азёр і рэк за пяць гадоў скарацілася ўдвая - 18 да 9,5 тоны за год. У выніку, як гавораць у дзяржкантролі, маем тое, што маем - рыба даражэйшая за мяса. Няма ўласных камбікармоў. А ветпрэпаратамі, па распрацоўцы і ўкараненні якіх далі справаздачу ў Саўміне, лечаць і буйную рагатую жывёлу, і свіней, і рыбу. Дзіўна, што не чалавека.

Паводле прызнання Мінсельгасхарча, з 22 праграм рыбаводчая аказалася самай правальнай. Чаму - пытанне, у якім разбяруцца не толькі дзяржкантралёры, але фінансавая міліцыя, а калі спатрэбіцца, і следчыя.

Спецыялісты дзяржкантролю праверылі і прадпрыемства "Белрыба". Там абсталяванне на 8 мільярдаў ляжыць больш за 10 гадоў. Лінія па перапрацоўцы працуе неэфектыўна. Выяўлена другсыравіна з мінулым тэрмінам прыдатнасці на паўмільярда рублёў. Такім чынам, прызнаюцца кантралёры, у перапрацоўцы праблем яшчэ больш, чым у рыбаводчай дзейнасці.