Дзяржкантроль працягвае праверкі па ўборцы лёну

15 ноября 2017

Адказнасць за не сабраны своечасова ўраджай лёну. Затрымка па ўборцы гэтай культуры ў краіне - гэта недапрацоўка мясцовай вертыкалі.

Пра гэта сёння на прэс-канферэнцыі заявіў кіраўнік Мінсельгасхарча Беларусі. На 97 % плошчаў работы былі завершаны ў тэрмін. А вось на 3 % гэтую культуру ператрымалі. На тэмпы ўборкі паўплывалі і ўмовы надвор’я. Беларусь - у зоне рызыкоўнага земляробства. Зацяжныя дажджы ў кастрычніку адкарэктавалі графік аграрыяў, чакалі, каб лён вылежаўся. Але ў некаторых выпадках бачна элементарная безгаспадарчасць.

Сваю праверку па ўборцы лёну правёў і дзяржкантроль. Парушэнні, а гэта прыпіскі ў аператыўных справаздачах аблвыканкамаў аб тэмпах завяршэння работ, выяўлены ў гаспадарках Гомельскай, Віцебскай і Мінскай абласцей. На паперы ўсё выглядала куды лепш, чым на палях.

Па кожнай справе дзяржкантроль зараз працягвае праверкі на месцах. Вынікі апынуцца на стале Генпракуратуры.