Дзяржаўтаінспекцыя сталіцы павіншавала дзяцей

18 декабря 2020
У Новы год з ведамі пра бяспеку. Супрацоўнікі ДАІ для самых маленькіх удзельнікаў дарожнага руху і іх бацькоў правялі электронную віктарыну на веданне правіл дарожнага руху. Вынікі конкурсу падвялі сёння ў Палацы дзяцей і моладзі. У праграме - гульні і тэматычныя квэсты, а таксама Дзед Мароз і Снягурка. 

Пераможцаў узнагародзілі дыпломамі, тэматычнымі размалёўкамі і раскладам заняткаў з напамінам, як трэба сябе паводзіць на дарозе, а таксама ўручылі дзіцячыя аўтакрэслы.