Сезон летнікаў для юных натуралістаў стартаваў у Мінску

19 июня 2023

У сталiцы стартаваў сезон "зялёных" злётаў і летнікаў для юных натуралістаў. Для заняткаў на прыродзе прапанаваны маляўнічыя пейзажы гарадской інфраструктуры: экасцяжынкі, тэрыторыя ля водасховішча, лесапаркі - два дзясяткі экалабараторый на выбар.

Дзяцей таксама заахвочваюць да адпачынку ў палатачных лагерах ці да заняткаў у фармаце open-air. Падчас такіх урокаў яны назіраюць за птушкамі, майструюць вырабы з прыродных матэрыялаў, ладзяць спаборніцтвы і экагульні.

Вучні спецыяльных "зялёных" класаў маюць свой эксперыментальны міні-агарод і невялічкі заасад. У планах  акварыумы для назірання за рознымі відамі рачных рыб.