Галалёд і мокры снег у прагнозах на выхадныя

12 ноября 2021

Вадзіцелям і пешаходам варта быць асабліва ўважлівымі на дарогах і ў выхадныя дні. Густы туман, першы галалёд і мокры снег  у прагнозах сіноптыкаў. Аб'яўлены  аранжавы ўзровень небяспекі. Заўтра ў сталіцы і вобласці  пераважна без ападкаў. Ноччу слупкі тэрмометраў пакажуць ад мінус 3 да 2 градусаў цяпла. Дзённы максімум - плюс 7.

Чарговая порцыя пахаладання ў пачатку наступнага тыдня. Ноччу  да мінус 5 градусаў. А днём   ад 0 да 5 са знакам плюс, пераважна без ападкаў.