Галоўны рэдактар газеты "Завтра" адзначае юбілей

26 февраля 2018

Аляксандру Праханаву - 80! Выдатны грамадскі дзеяч і яркі публіцыст, ён ужо на працягу амаль чвэрці стагоддзя ўзначальвае выданне. З юбілеем таленавітага пісьменніка павіншаваў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт адзначыў, што асаблівай падзякі заслугоўвае ўклад Аляксандра Праханава ў развіццё духоўных асноў Саюзнай дзяржавы, ва ўмацаванне сяброўства паміж братэрскімі народамі Беларусі і Расіі. "Ваш глыбокі патрыятызм з'яўляецца годным арыентырам для ўсіх, каму неабыякавы лёс Радзімы і сучаснага свету", - гаворыцца ў віншаванні.