Галоўны навагодні сімвал года прапанавалі ў самых незвычайных варыяцыях

2 января 2020
Сёлета дызайнеры і кандытары сталіцы, здаецца, перасягнулі сябе. Галоўны навагодні сімвал года прапанавалі ў самых незвычайных варыяцыях. Ёлкі з падушак, з тысячы святлодыёдных агнёў, а таксама драўляныя з палічкамі. Апошні экалагічны варыянт  проста хіт сезона. Такую ёлку нястрашна ўсталяваць уладальнікам свойскіх жывёл або ў сем'ях з маленькімі дзецьмі. У рэстаранах і кафэ святочнае меню таксама адаптавалі. І замест звыклага плато з гародніны можна заказаць вітаміннае дрэва. 
Паверце, здзіўляцца ёсць чаму. Юлія Токар сабрала самыя непаўторныя ідэі.