Галоўны медыяхолдынг краіны правёў тэлесуботнік на Макаёнка, 9

21 апреля 2018

Нашы калегі сёння замест камер і мікрафонаў узброіліся граблямі і рыдлёўкамі. Галоўны медыяхолдынг краіны правёў тэлесуботнік на Макаёнка, 9. Раніцай вядучыя, карэспандэнты і кіраўнікі каналаў выйшлі з тэлестудый на пляцоўку пад адкрытым небам. На зялёнай зоне ля паркоўкі Белтэлерадыёкампаніі супрацоўнікі пасадзілі каля 50-ці шыпулькавых дрэў і кустоў. У большасці гэта туі і ядлоўцы. Таксама бэтэшнікі добраўпарадкавалі дваровую тэрыторыю.