Галоўны банк краіны сумесна з Сусветным распрацуе сайт па павышэнні фінансавай пісьменнасці моладзі

26 марта 2013
Як расказалі журналістам падчас фінальнай гульні ў фінансавы футбол - першы крэатыўны праект Нацбанка і БРСМ - гэта камп'ютарная гульня, дзе замест мяча - эканамічнае пытанне, адказ на якое гарантуе гол. Праз віртуальныя заданні фінансавую пісьменнасць у нялёгкай барацьбе павышалі 16 каманд - навучэнцы мінскіх школ і гімназій.
Пераможцам стала каманда 30-ай гімназіі Мінска. Нагадаем, у пачатку года Саўмін зацвердзіў план сумесных дзеянняў дзяржорганаў і ўдзельнікаў фінансавага рынку па павышэнні фінансавай пісьменнасці насельніцтва Беларусі.