Галоўныя турысты Мінскай вобласці - расіяне і жыхары Заходняй Еўропы

4 января 2014

Новыя маршруты, камфартабельныя гасцініцы і нацыянальная кухня. Сталіца і Мінская вобласць удакладняюць каляндар сёлетніх турыстычных падзей. А ён, дарэчы, будзе вельмі насычаны: гэта і чэмпіянат свету па хакеі ў Мінску, і гадавіна вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Так, у рэгіёне стане больш аграсядзіб, пабудуюць новыя гатэлі, а старыя рэканструююць.


Аляксей Кандраценка падсумаваў планы на Год гасціннасці. Сустрэча Новага года ў Беларусі для пецярбуржцаў Юрыя і Ганны - амаль традыцыя. Гэтым разам свята адзначылі ў Маладзечне. Прычым ужо не ўпершыню. Тэндэнцыю ствараюць высокая якасць абслугоўвання і невялікі бюджэт адпачынку.


У Маладзечна - гасцініцы - цёзкі горада - адкрылася другое дыханне. Імпульс развіццю колькі гадоў таму надалі Дажынкі. Да таго ж добра дзейнічае прыватны інвестар. У выніку плюсы ад супрацоўніцтва дзяржавы і бізнесу відавочныя.


У найбліжэйшы час ля гасцініцы Маладзечна з'явіцца зусім новы будынак. Там размесцяцца канферэнц-зала і рэстаран - атрыбуты гатэля высокага класа.


Сёння галоўныя турысты Мінскай вобласці - гэта расіяне і жыхары Заходняй Еўропы. 460 000 рублёў за двухмесны стандарт для гасцей зусім нядорага. Таму тыя, хто прывык лічыць грошы, усё часцей выбіраюць рэгіянальныя гатэлі высокага класа. Галоўнае, каб недалёка ад сталіцы.


Тэндэнцыя гэтага года - сумяшчаць цікавыя адкрыцці і дынамічны лад жыцця.


Сёння у цэнтральным рэгіёне больш за 400 аграсядзіб. У цэлым Мінская вобласць на другім месцы пасля сталіцы па экспарце турыстычных паслуг. У Год гасціннасці свае пазіцыі рэгіён толькі ўзмацніць, а гэта значыць, прывітанне Сардэчна запрашаем! будзе гучаць часцей.