МУС вынесла на грамадскае абмеркаванне пытанне абмежавання продажу алкагольных напояў

7 декабря 2017

На афіцыйным сайце ведамства любому ахвотніку прапаноўваюць выказаць меркаванне наконт часу рэалізацыі спіртнога, яго продажу на АЗС і ўзросту, з якога варта дазволіць купляць алкаголь. Таксама праваахоўнікаў цікавіць, ці трэба ў магазінах асобнае памяшканне для размяшчэння алкагольнай прадукцыі. Абмеркаванне будзе праходзіць са снежня гэтага года па студзень наступнага.

Пры гэтым у МУС растлумачылі сваю прынцыповую пазіцыю ў гэтым пытанні: кожнае чацвёртае злачынства ў краіне ўчыняецца ў стане алкагольнага ап'янення. Ужыванне спіртнога з'яўляецца прычынай большасці фактаў насілля ў сям'і.