У Мастацкай галерэі Савіцкага ў Мінску адкрылася экспазіцыя "Мода, музыка, маладосць"

21 сентября 2021

Модныя выявы з настальгіяй! Экспазіцыя "Мода, музыка, маладосць" - у Мастацкай галерэі Савіцкага ў Мінску. Уборы эпохі 50-х, радыкальныя міні з 60-х, сукенкі 70-х, савецкія джынсы ў камплекце з нейлонавай кашуляй. Сапраўдны брыльянт выставы - калекцыя савецкага меламана: наборы пласцінак, прайгравальнікі і магнітафоны, а таксама легендарныя радыёлы, магнітныя стужкі з хатнімі запісамі знакамітых бэндаў. Усё гэта можна паслухаць, пагартаць і прачуць. 

Дапаўняе экспазіцыю карта забаўных месцаў, складзеная па аповядах і ўспамінах мінчан тых часоў. Маршрут мінулых гадоў цікава параўнаць з сучасным Мінскам. Свае "скарбы з антрэсоляў і з куфараў" з настальгіяй і любоўю працягваюць прыносіць у музей у якасці экспанатаў.