Галоўная ёлка краіны сустракае гасцей

20 декабря 2019
Сёння адкрыецца Галоўная ёлка краіны. Казачны паказ пад назвай "Чароўная прафесія" прапаноўвае дзецям і іх бацькам пафантазіраваць, ці быў Дзед Мароз маленькім і як ён стаў чараўніком. Каб шоу атрымалася маляўнічым і захапляльным, навагоднюю казку пачалі рыхтаваць яшчэ летам. У жніўні сталі пісаць музыку, вершы, пасля правялі кастынг акцёраў і заняліся пастаноўкай харэаграфіі. У дзеянні бяруць удзел 96 чалавек. Перад спектаклем усіх гледачоў чакае забаўная праграма ля  Галоўнай ёлкі краіны: гульні, танцы, песні і карагоды. Дарэчы, сёлета навагодняе дрэва ўпрыгожылі больш чым паўтары сотні шароў. 

За навагодні марафон дадуць 46 спектакляў ля Галоўнай ёлкі. Гэта па тры казкі за дзень.  Іх паглядзяць не толькі беларускія гледачы, удзельнікі акцыі "Нашы дзеці", але і госці з Прыбалтыкі.