Прэзідэнт Беларусі возьме ўдзел у саміце АДКБ у Арменіі

22 ноября 2022

Прэзідэнт Беларусі накіруецца з візітам у Арменію. Аляксандр Лукашэнка возьме ўдзел у сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ. Саміт пройдзе заўтра ў Ерэване. Лідары ваенна-палітычнага блока абмяркуюць сітуацыю, якая складваецца. Выклікаў сёння хапае. У цэнтры ўвагі будуць актуальныя праблемы і міжнароднай, і рэгіянальнай бяспекі. Парадак дня насычаны. Да Беларусі пераходзіць старшынства ў аб'яднанні. Чакаецца, што Аляксандр Лукашэнка агучыць прыярытэты Мінска ў АДКБ. У Ерэване ўжо працуе беларускі міністэрскі пул і журналісцкі. З Арменіі перадае наш палітычны аглядальнік Наталля Брэвус (відэа).