Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта наведаў РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій

31 марта 2021
Дзяржава гатова дапамагаць фінансава ўстановам і працоўным калектывам, якія займаюцца стваральнай працай. Пра гэта сёння заявіў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергеенка падчас наведвання Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій. Ігар Сергеенка азнаёміўся з працай РНПЦ, пасля чаго сустрэўся з калектывам. Ад супрацоўнікаў гучалі розныя пытанні: гэта і будаўніцтва арэндных кватэр, і выдзяленне зямельнага ўчастка пад узвядзенне жылога дома для тых, хто мае патрэбу ў жыллі, фінансаванне навуковых праектаў і павышэнне ўзроставага цэнзу для донараў. Сёння найбольшы ўзрост у нашай краіне, калі донары могуць здаваць кроў, роўны 60 гадам. 

Беларускія навукоўцы аднымі з першых у свеце стварылі імунную плазму антыCOVID-19

Цэнтр працягваў развівацца і выканаў усе задачы, якія стаяць перад ім, ва ўмовах няпростай эпідабстаноўкі летась. Адным з першых у свеце беларускі цэнтр стварыў імунную плазму антыCOVID-19 для лячэння хворых на каранавірусную інфекцыяю. Толькі ў 2020-м такую дапамогу атрымалі больш чым 3,5 тыс. жыхароў нашай краіны. 

Штомесяц у Беларусі будуць вырабляць 500 тыс. доз вакцыны супраць COVID-19

І як сёння заявіў міністр аховы здароўя, ужо ў сярэдзіне красавіка Белмедпрэпараты выпусцяць першую прамысловую партыю вакцыны "Спадарожнік V". Штомесяц нашы фармацэўты будуць вырабляць па 500 тыс. доз вакцыны.