Гейм Стрым - лепшы ў індустрыі IT

22 мая 2013
Кампанія Гейм Стрым - распрацоўшчык самай папулярнай у свеце камп’ютарнай гульні Свет танкаў - прызнана лепшым экспарцёрам краіны ў сферы інфармацыйных тэхналогій. Дарэчы, частку свайго прыбытку айцішнікі выдаткоўваюць і на сацыяльныя праекты. Кампанія фінансавала рэстаўрацыю легендарнага савецкага танка Т-34. Непасрэдна аднаўленнем займаліся спецыялісты комплексу Лінія Сталіна, дзе ён цяпер і знаходзіцца.
Андрэй Мядзведзеў, гістарычны кансультант кампаніі Гейм Стрым: Гэта павінен быў стаць першым у свеце хадавым узорам танка Т-34 са штампаванай вежай. Усяго такіх веж было выпушчана паводле версіі завода-вытворцы 2050 штук.
Гэты танк Т-34 стаў працягам праграмы па аднаўленні бранятэхнікі. Да гэтага рэстаўравалі яшчэ тры танкі, якія нават прымалі ўдзел у маштабных святочных парадах.