Геаграфічная дыктоўка пройдзе сёння ў Беларусі

11 ноября 2018

Міжнародная адукацыйная акцыя адбудзецца ў нашай краіне другі раз. Для напісання дыктоўкі неабходна зарэгістравацца на сайце Беларускага геаграфічнага таварыства - удзел у ёй бясплатны. Заданне будзе складацца з 2 блокаў па 15 пытанняў у кожным. Вынікі стануць вядомыя 15 лістапада. Адзначым, сёлета да геаграфічнай дыктоўкі далучацца больш як 80 краін.