ДАІ ўзмацняе кантроль на дарогах у вялікія выхадныя

23 апреля 2023

ДАІ ўзмацніла кантроль на дарогах напярэдадні Радаўніцы. Да 25 красавіка супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі будуць уважліва сачыць за захаваннем удзельнікамі руху ПДР, у тым ліку ў месцах масавага адпачынку. Асаблівая ўвага - нецвярозым вадзіцелям і бяспраўнікам. У Мінскім і Магілёўскім рэгіёнах у рэйдах таксама ўдзельнічаюць экіпажы спецпадраздзялення ДПС "Страла".

Каб пазбегнуць затораў на дарозе падчас наведвання могілкаў, у ДАІ настойліва просяць выконваць правілы прыпынку і стаянкі машын.