ДАІ раіць дабірацца да Дома міласэрнасці на грамадскім транспарце

17 января 2014

І сёння ў сувязі з прыбыццём святыні ДАІ горада раіць дабірацца да Дома міласэрнасці на грамадскім транспарце.


Так паломнікі змогуць скарыстацца спецыяльным аўтобусным маршрутам № 900 Станцыя метро Усход - Дом міласэрнасці. Аўтобус будзе рухацца па праспекце Незалежнасці, МКАД, вуліцы Скарыны ў прамым напрамку. І па вуліцах Скарыны, Філімонава, праспекце Незалежнасці ў зваротным.


Курсіраваць па маршруце аўтобус пачне сёння з 16:45 да 23:00. З заўтрашняга дня да 23 студзеня - з 7 гадзін раніцы і таксама да 11 вечара. А ў апошні дзень - з 7 раніцы да 15:30.