ДАІ вобласці ў выхадныя дні будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме

6 сентября 2019
Наперадзе цёплыя восеньскія выхадныя і вадзіцелям варта быць асабліва ўважлівымі, плануючы выезд за горад альбо адпачынак. Хуткасны рэжым, правілы перавозкі пасажыраў і стан вадзіцеляў правераць інспектары ДАІ Мінскай вобласці. Яны да аўторка будуць працаваць ва ўзмоцненым рэжыме, на ўсіх магістралях і дарогах пройдуць адразу тры прафілактЫчныя акцыі. З пачатку гэтага года па віне нецвярозых вадзіцеляў здарыліся 52 ДТЗ, у якіх загінулі 14 чалавек. Усяго на дарогах вобласці інспектары выявілі 2 з паловай тысячы нецвярозых вадзіцеляў. З іх 108 з паўторным парушэннем.

Нагадаем, за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане вадзіцель можа пазбавіцца правоў на тры гады і атрымаць штраф больш за тысячу рублёў.