ДАІ кантралюе выкарыстанне зімовых шын

3 декабря 2019
Снег і галалёд заносяць карэктывы і ў дарожную сітуацыю Беларусі. На кантролі ДАІ вадзіцелі, якія не пераабуліся ў зімовую гуму. Першы раз нядбайных аўтааматараў будуць папярэджваць або штрафаваць на 12 з невялікім рублёў. Паўторнае парушэнне можа каштаваць ужо звыш 120. Супрацоўнікі аўтаінспекцыі правяраюць не толькі сезоннасць, але і стан покрывак: вышыня пратэктара павінна быць не меней за 4 міліметры. З надыходам зімы эксперты раяць таксама звярнуць увагу і на манеру язды: манеўры на дарозе выконваць больш паступова і загадзя.