Урачысты сход і канцэрт майстроў мастацтваў "Кветкі Вялікай Перамогі"

7 мая 2015

Прама зараз пачынаецца ўрачысты сход і канцэрт майстроў мастацтваў "Кветкі Вялікай Перамогі". Упершыню выбраны жанр патрыятычнай феерыі. Падчас канцэрта-спектакля пакажуць гістарычныя дакументы і кінахронікі ваенных гадоў. У ім прымуць удзел лепшыя творчыя калектывы краіны і майстры мастацтваў з Расіі. Усе падрабязнасці - глядзіце сёння вечарам у "Панараме".