Г. Грыц: Санкцыйны ціск трэба выкарыстаць для развіцця нацыянальнай эканомікі

21 сентября 2021
Пра тое, што санкцыйны ціск трэба выкарыстаць для развіцця  нацыянальнай эканомікі, гаварылі сёння і ў праграме "Скажынемаўчы". Рэктар Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіраўнікоў і спецыялістаў прамысловасці Георгій Грыц адзначыў, што санкцыі - шанец для ўмацавання сваёй эканомікі і стварэння новых вытворчасцяў. Такім быў шлях Кітая, і Беларусь павінна выкарыстаць гэты вопыт. Сёння шэраг нашых прадпрыемстваў раз-пораз сутыкаюцца са складанасцямі закупаў імпартных дэталяў і вузлоў для прамысловасці. І гэта прычына да актыўных дзеянняў па развіцці і ўкараненні сваіх тэхналогій у эканоміцы, якія пад сілу нацыянальнаму бізнесу.      

Поўную версію інтэрв'ю глядзіце  на YouTube-канале "Беларусь 1". Сачыць за праектам можна і ў тэлеграм-канале "Скажынемаўчы".