Фуд-корты, канцэрты і рыцарскі турнір. Адзін з найстаражытнейшых гарадоў Беларусі - Ліда - адзначае 700-гадовы юбілей

2 сентября 2023

 "Гісторыя горада  сваімі каранямі  ідзе ў глыб стагоддзяў.  Вы перанялі  багатыя традыцыі,  духоўныя і матэрыяльныя каштоўнасці,  сярод якіх  знакаміты Лідскі замак,  які даўно стаў візітнай карткай рэгіёна і  штогод прываблівае  тысячы турыстаў.  Сёння Ліда - гэта  накіраваны ў будучыню горад.  Будуецца жыллё,  развіваецца сацыяльная сфера,  абнаўляецца інфраструктура.  Дзякуючы ўпартай стваральнай працы жыхароў  раён знаходзіцца  сярод лідараў у вобласці і рэспубліцы  па многіх эканамічных паказчыках  як у прамысловасці, так і ў сельскай гаспадарцы",  - гаворыцца ў віншаванні.

Горад з багатай гісторыяй  сёння яркі  культурны і  прамысловы цэнтр краіны.  Лідскія брэнды  вядомыя далёка за межамі рэспублікі.  Пра атмасферу свята  ў рэпартажы  Юрыя Карняловіча (відэа).