Фрунзенскаму раёну Мінска спаўняецца 65 гадоў

11 апреля 2016

Урачыстыя мерапрыемствы з нагоды юбілею Фрунзенскага раёна (яму спаўняецца 65 гадоў) пачаліся сёння ў Мінску. Прадстаўнікі адміністрацыі, гарадскога Савета дэпутатаў і грамадскіх аб'яднанняў усклалі кветкі да помніка Міхаілу Фрунзэ. Нагадаем, Фрунзенскі раён не толькі самы вялікі ў сталіцы, але і ва ўсёй краіне - зараз тут пражываюць больш за 450 тысяч чалавек. Урачыстасці з нагоды юбілею - канцэрты, выставы і гулянні - адбудуцца на працягу ўсяго тыдня.

Да юбілею раёна аднавілі і ганаровую дошку. Сёлета на яе трапілі 16 прадпрыемстваў і ўстаноў, якія аказаліся лепшымі па выніках мінулага года.