Фантаны ў Мінску ўключаць на наступным тыдні

7 апреля 2017

Гэтым разам сезон пачнецца раней - 14-га красавіка, і забурліць больш дэкаратыўных крыніц. Сёлета іх будзе 34. Уразіць адноўлены фантан-шырма ля Нацыянальнай бібліятэкі. Гэта другі ў горадзе вадамёт, які размяшчаецца літаральна на вадзе. Яго сярэбраныя струмені створаць візуальны эфект веера. Такое абсталяванне выкарыстоўваецца ўпершыню.

Нагадаем, самым вялікім па колькасці струменяў лічыцца фантан на плошчы Незалежнасці, лідар па вышыні – «Парус», што ў парку Перамогі, а найстарэйшы - «Хлопчык з лебедзем». Водны старт па традыцыі дадуць ля Тэатра оперы і балета.