Флаг тэлеканала "Беларусь 1" узнімуць над палярнай станцыяй у Антарктыдзе

13 ноября 2017

Сёння яго ўрачыста перадалі кіраўніку беларускай экспедыцыі. Аляксей Гайдашоў паабяцаў - гэта адбудзецца адразу па прыбыцці на кантынент і будзе вельмі сімвалічна.

Аляксей Гайдашоў, начальнік Беларускай антарктычнай экспедыцыі: "Маючая адбыцца экспедыцыя - 10-я для нашых палярнікаў. Свайго роду юбілей".

За гэты час ужо зроблена шмат, і найважнейшае - пачата будаўніцтва ўласнай станцыі. Сярод бягучых задач палярнікаў - устаноўка другога аб'екта базы. Гэта васьмісекцыённы лабараторна-жылы комплекс. Паралельна будуць весціся і навуковыя даследаванні па пяці кірунках.

Аляксей Гайдашоў, начальнік Беларускай антарктычнай экспедыцыі: "Гэтая экспедыцыя адзначана тым, што мы пройдзем своеасаблівы экватар. Аб'екты станцыі павінны быць дабудаваныя і функцыянаваць да канца сезона. Вельмі адказны момант".

У планах - за найбліжэйшыя 2-3 гады - завяршыць фарміраванне першай чаргі Беларускай антарктычнай станцыі, каб у 2019-м правесці першую круглагадовую зімоўку. Нагадаем, месцам базіравання Беларускай антарктычнай станцыі стаў палявы лагер Гара Вячэрняя.