Фінансавая міліцыя Камітэта дзяржкантролю падвяла вынікі года

29 января 2014
Сотні раскрытых злачынстваў, паўтысячы выяўленых ілжэпрадпрымальніцкіх структур і мільярды рублёў, вернутых у бюджэт краіны. Толькі па фактах ухілення ад выплаты падаткаў выяўлена 270 злачынстваў. Узбуджаны шэраг крымінальных спраў. Каб забеспечыць вяртанне ў краіну валютнай выручкі, органы фінансавых расследаванняў манітораць працу айчынных прадпрыемстваў. За мінулы год было праверана больш чым 150 кампаній, выяўлена 9 злачынстваў, сума штрафаў склала звыш 25 мільярдаў рублёў. Актыўная работа праводзіцца і па спыненні лжэпрадпрымальніцкай дзейнасці.
Апошнія гады дэпартамент фінансавых расследаванняў актыўна займаецца і крымінальным банкруцтвам. Зараз спецыялісты прапрацоўваюць законапраект у дачыненні да такіх правапарушэнняў.