Фіналісты конкурсу "Настаўнік года" пабывалі на экскурсіі ў Палацы Незалежнасці

2 октября 2017

Сёння заслужаныя педагогі з усёй краіны - усе яны фіналісты конкурсу "Настаўнік года" - пабывалі на экскурсіі ў Палацы Незалежнасці. Прасторныя залы і ўтульныя кабінеты перамоў - амаль 6 дзясяткаў выкладчыкаў убачылі знакамітыя інтэр'еры, фатаграфіі з якіх абляцелі ўсе сусветныя СМІ, дзе працягваюць пісаць гісторыю.

Экскурсія доўжылася больш за гадзіну. Настаўнікі паабяцалі, што абавязкова вернуцца ў Палац Незалежнасці са сваімі вучнямі.