Фінал Кубка па адукацыйнай робататэхніцы ў Мінску

13 июня 2023

Фінал Кубка па адукацыйнай робататэхніцы ў Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку. Навуковы рынг аб'яднаў больш як 400 удзельнікаў і трэнераў з Беларусі, Расіі і Кітая. Адборачныя туры прайшлі ва ўсіх абласных гарадах, а таксама ў Пінску і Бабруйску. За тры дні спаборніцтвы правялі больш чым у 30 катэгорыях - гонкі балансуючых робатаў, футбол, інтэлектуальнае сумо і нават тэатралізаванае прадстаўленне.

Пераможцы ў 16 катэгорыях турніру возьмуць удзел у адным з самых прэстыжных робататэхнічных турніраў - Робафініст. Перад удзельнікамі таксама выступілі вядучыя трэнеры, метадысты і распрацоўшчыкі ў галіне адукацыйнай робататэхнікі.