Фільм АТН "Станоўчы тэст. Год з COVID-19" глядзіце сёння вечарам на "Беларусь 1"

2 марта 2021

26 сутак на ШВЛ. У радзільні 6-й бальніцы Мінска ўнікальная гісторыя выздараўлення. У аддзяленне анестэзіялогіі і рэанімацыі жанчына трапіла на 37-м тыдні цяжарнасці з цяжкай пнеўманіяй. У яе быў COVID і 50 % паражэння лёгкіх. Марудзіць было нельга. Пацыентцы зрабілі кесарава і адразу падключылі да апарата. Нованароджаная была здаровай, у яе адмоўны тэст на каранавірус. Амаль месяц, пакуль урачы змагаліся за жыццё маладой мамы, дзяўчынка была з татам. Зараз уся сям'я ўз'ядналася.

Праца ў "чырвонай зоне", суткамі на нагах і ў ахоўным касцюме. Хто яны - героі нашага часу? Агенцтва тэленавін рыхтуе да эфіру фільм, прысвечаны году барацьбы з каранавірусам у Беларусі. Глядзіце сёння ў нашым вячэрнім эфіры.