Фестываль "Вытокі" ў Баранавічах стартуе з культурнай праграмы

2 июня 2023

Трэці сезон культурна-спартыўнага фестывалю "Вытокі" працягваецца ў Баранавічах. Менавіта гэты горад Брэсцкай вобласці перахапляе эстафету ў Жлобіна.

Сёння першы дзень. Ён традыцыйна больш прысвечаны культурнаму складальніку і навуковаму: таксама ў праграме інтэрактыў для самых маленькіх "Гуляйце з намі - малюйце самі". У вячэрняй частцы - спектакль Нацыянальнага акадэмічнага драмтэатра імя Максіма Горкага - камедыя "Гарачыя матулі".

Другі ж дзень традыцыйна спартыўны: у цэнтры ўвагі алімпійскі квэст для дзяцей. Завершыцца суботні вечар гала-канцэртам з удзелам папулярных артыстаў беларускай эстрады, феерверкам і дыскатэкай.