Фестываль "Вытокі" стартаваў у Глыбокім

23 июня 2023

Спартыўна-культурны фестываль "Вытокі. Крок да Алімпу" праходзіць у Глыбокім. Стартавала свята ў Міжнародны Алімпійскі дзень! Сямейны фестываль здзівіць насычанай праграмай. У гэтыя хвіліны са славутасцямі, спартыўнымі і турыстычнымі аб'ектамі знаёмяцца журналісты.

Удзельнікі фестывалю і прадстаўнікі СМІ наведалі дзіцяча-юнацкую спартыўную школу. На стадыёне адбылося ўрачыстае адкрыццё свята "Алімпійскі дзень: спорт - для ўсіх"! У Глыбокім развіваюць футбол, валейбол, грэка-рымскую барацьбу і лёгкую атлетыку. Усе аддзяленні ДЮСШ на 100 % забяспечаныя неабходным інвентаром і абсталяваннем.