Фестываль "Старт пакаленняў" пачаўся на стадыёне БДУ

18 мая 2015

На стадыёне БДУ у мінулыя выхадныя пачаўся фестываль "Старт пакаленняў". Гэта праект Міністэрства адукацыі краіны, разлічаны на некалькі месяцаў. У праграме - стрытбол, плаванне і нават сямейная эстафета "Мама, тата, я". Стаць удзельнікам фестывалю можа абсалютна кожны. Прычым спартыўны форум можна назваць нацыянальным, бо ён ужо аб'яднаў неабыякавых да свайго здароўя амаль ва ўсіх універсітэтах краіны.

Міхаіл Жураўкоў, Міністр адукацыі Беларусі: "Галоўная мэта гэтага фестывалю - паказаць пераемнасць пакаленняў, паказаць, што мы ўсе вельмі дружная сям'я, што мы ўсе любім сваю Радзіму, і перамагае толькі тая каманда, дзе адзін за ўсіх і ўсе за аднаго".

Заключны этап праекта пройдзе 3 ліпеня - у Дзень Незалежнасці. Менавіта тады абвесцяць пераможцаў. Імі стануць не толькі тыя, хто атрымае самыя высокія вынікі ў спартыўных спаборніцтвах, але і самыя згуртаваныя і дружныя калектывы.