Фестываль сальсы адбыўся ў сталічным Палацы дзяцей і моладзі

9 февраля 2016

Яркія танцавальныя нумары і атмасфера сапраўднага кубінскага свята… Фестываль сальсы "Энергія рытму" аб'яднаў аматараў лацінаамерыканскіх танцаў у сталічным Палацы дзяцей і моладзі. Прафесійныя інструктары правялі майстар-класы, дзе пачаткоўцы зрабілі першыя крокі ў сальсе, бачаце і кубатоне, а вопытныя танцоры змаглі ўдасканаліць сваё танцавальнае майстэрства. У фінале мерапрыемства прайшла лацінаамерыканская вечарына, дзе госці фестывалю ў танцы адзначылі кітайскі Новы год.

На мерапрыемстве таксама працавалі творчыя майстэрні і стылізаваная фотазона, а самыя актыўныя ўдзельнікі фестывалю атрымалі памятныя падарункі.